Услед за Рыгорам Кастусёвым затрыманы яго зяць Дзмітрый Антончык

Сёння раніцай у Шклове быў затрыманы Дзмітрый Антончык — зяць старшыні Партыі БНФ. Пра гэта паведаміла «Вясна».

«У Шклове толькі што затрымалі Дзмітрыя Антончыка — зяця старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Прычына затрымання невядомая. Хутчэй за ўсё, Антончыка затрымалі ў межах крымінальнай справы», — распавялі правааронцы.

Нагадаем, Рыгора Кастусёва учора ўвечары затрымалі таксама ў Шклове ў рамках крымінальнай справы. Палітыка адвезлі ў СІЗА КДБ у Мінск. Што канкрэтна хочуць яму прад'явіць, пакуль невядома.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: