Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Актыўная фаза вайсковых вучэнняў «Захад–2017». Маніторынг

Міжнародная выведвальная супольнасць InformNapalm здзяйсняе маніторынг адкрытых крыніц інфармацыі пра супольныя стратэгічныя вучэнні Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь «Захад-2017».

Вучэнні «Захад-2017» адбываюцца ў Беларусі з 14 па 20 верасня 2017 года на анансаваных шасці палігонах: 227-м агульнавайсковым “Барысаўскім”, Лепельскім, Лосвідзе ў Віцебскай вобласці, Асіповіцкім у Магілёўскай вобласці, на палігонах ВПС і войскаў СПА — 210-м авіяцыйным “Ружанскім” і 174-м навучальным “Даманаўскім” у Брэсцкай вобласці, а таксама на двух дзялянках мясцовасці ў Віцебскай вобласці на колішнім палігоне “Дрэтунь” (26 км на паўночны ўсход ад Полацку) і “Глыбокае” непадалёк аднайменнага райцэнтру.

19 верасня 

Дадаткова вызначаныя наступныя гелікоптары Паветрана-касмічных войскаў ЗС РФ, перадыслакаваныя ў Беларусь:

Ка-52, б/н 45 белы, шэрая афарбоўка, RF-91337

Ка-52, б/н 48 белы, шэрая афарбоўка, RF-91332

Мі-35М, б/н 67 белы, шэрая афарбоўка, RF – н/д

Мі-35М, б/н 68 белы, шэрая афарбоўка, RF – 13013

Меркавана на тэрыторыі Беларусі:

Мі-28Н, б/н 60 чырвоны, камуфляжная афарбоўка, RF-13623

Мі-28Н, б/н 62 чырвоны, камуфляжная афарбоўка, RF-13625 

Фота: (c) mil.ru

 Выяўленая расійская авіягрупоўка гелікоптараў ПКС РФ у Беларусі на гэты момант складае не менш за 12 адзінак. Большасць зафіксаваных гелікоптараў належаць да пілатажнае групы «Беркуты» 344-га таржоцкага Цэнтру баявога выкарыстання і перавучвання лётнага складу армейскае авіяцыі.

Задзейнічанне гэтай пілатажнай групы, якая выступае на разнастайных імпрэзах і авіяшоў і мае вельмі значную колькасць гадзінаў налёту і спраўныя машыны, сведчыць пра рашэнне вышэйшага камандавання Збройных Сілы РФ (ЗС РФ) падчас вучэнняў стварыць якасную паказальную “карцінку” перадусім для СМІ, бо задзейнічанне для гэтага звычайных вайсковых пілотаў з малой колькасцю гадзінаў налёту і шараговымі гелікоптарамі  значна павялічвае рызыку здарэння разнастайных форс-мажораў.

Адзін з іх наконадні здарыўся на палігоне “Лужскі” пад Санкт-Пецярбургам, падчас якога з гэлікоптара Ка-52 адбыўся мімавольны пуск некіраваных ракетаў класу “паветра-зямля” па стаянцы аўтатранспарту, у выніку згарэлі два аўтамабілі, два чалавекі зазналі цяжкія раненні. Цалкам магчыма, пацярпелі журналісты, запрошаныя для асвятленьня чарговай “паказухі”.

 

 

18 верасня

 

Выяўлены новы тып расійскіх танкаў, якія Збройныя Сілы РФ перадыслакавалі ў Беларусь. Гэта танкі Т-80 БВ з газатурбіннымі рухавікамі, якіх няма ва ўзбраенні ЗС РБ. За характэрны гук рухавіка гэтыя танкі называюць “рэактыўнымі”. Пэўная частка гэтых старых танкаў мелася прайсці рамонт і глыбокую мадэрнізацыю, пасля чаго ў 2017 годзе паноўна паступіць  ва ўзбраенне ЗС РФ меркавана, у 4-ю танкавую Кантэміраўскую дывізію 1-й танкавай арміі.

 

У відэа Міністэрства абароны РБ зафіксаваны танк мае бартавы нумар “211”. У скрыншоце ніжэй чырвоным пазначаныя выхлапныя краткі, які сьведчаць пра адназначную прыналежнасьць танку да “васьмідзясятак”.

 

 Міжнародная выведвальная супольнасць InformNapalm здзяйсняе маніторынг адкрытых крыніц інфармацыі пра супольныя стратэгічныя вучэнні Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь «Захад-2017».



InformNapalm збірае ў адзін стрым найцікавейшыя факты і дадзеныя. І запрашае беларусаў фіксаваць любыя перасоўванні тэхнікі і асабовага складу рускага войска на тэрыторыі Беларусі, ды паведамляць інфармацыю, якая можа патрапіць на старонку гэтага стрыму (твіты, фота з геалакацыяй, відэа і інш.). InformNapalm  супрацоўнічае і каардынуе дзеянняў у маніторынгу з інфармацыйным праектам 1863x.com. І запрашае далучацца ды публікаваць гэтую інфармацыю ў сацсетках з хэштэгамі: #Zapad2017, #Захад2017, #Запад2017 і #ZapadWatch.

 Паводле InformNapalm 



 

Каментаваць