
Роварны забег праходзіў па маршруце ад плошчы Незалежнасці да сквера Янкі Купалы, затым актывісты накіраваліся на варту ў Курапаты.
Пазней удзельнікам велапрабегу прыйшлі позвы ў суд. Так, заўтра ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбудуцца аналагічныя пасяджэнні ў дачыненні да актывістаў Дзяніса Урбановіча і Віталя Трыгубава. Пачатак у 9.30.
Апроч таго, Віталю Трыгубаву паведамілі і пра яго ўдзел разам з Дзянісам Урбановічам у жалобным пікеце 16-ага верасня на 20-годдзе знікнення палітыка Ганчара і бізнесоўца Красоўскага. Актывістаў абвінавачваюць у тым, што нібыта яны «трымалі ў руках расцяжку»,