Актывіста Legalize Belarus высылаюць у Расію. Тут у яго застаецца маці і малодшы брат

Актывісту Legalize Belarus Уладзіслаў Клаўкіну пагражае высылка ў Расію, грамадзянінам якой ён з'яўляецца. Падчас пасяджэння, на якім прымалася рашэнне пра высылку, хлопцу ўзгадалі і нібыта яго ўдзел у арганізацыі перформанса з труной у траўні.


Уладзіслаў Клаўкін быў затрыманы 6 жніўня — у той дзень у дом да актывістаў уварваліся супрацоўнікі органы ўнутраных спраў і правялі там ператрус. Акрамя Уладзіслава затрымалі яшчэ трох чалавек. 7 жніўня суд Фрунзенскага раён прысудзіў хлопцу 15 сутак арышту.

У сувязі з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулах 23.4 (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка) і 17.1 (дробнае хуліганства) КаАП было прынята рашэнне пра высылку. Уладзіславу прызначаны максімальны тэрмін забароны на ўезд у краіну — 10 гадоў.

Паводле Уладзіслава, падчас пасяджэння ўзгадваўся і яго ўдзел у перформансе з труной, які актывісты зладзілі ў траўні.

"У гэты дзень я прыехаў у Мінск, каб заключыць дамову на навучанне ў БДУ — па шляху ва ўніверсітэт мяне затрымалі і адвезлі ў РУУС. Апроч іншага, падчас самога пасяджэння, на якім была прынятая пастанова аб маёй высылцы, неаднаразова падкрэслівалася мая ўяўная сувязь з "акцыяй з труной", нягледзячы на тое, што нават абвінавачванні ва ўдзеле ў акцыі мне пададзена не было.

Зараз на працягу дзесяці дзён я павінен пакінуць краіну. Тут у мяне застаюцца маці і малодшы брат, тут я пражыў усё свядомае жыццё, займаўся творчасцю і навукай», — распавёў Уладзіслаў.


Апавяшчэнне аб высылцы з Рэспублікі Беларусь, падпісанае намеснікам начальніка УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска А. Захвіцэвічам. Уладзіслаў Клаўкін плануе абскардзіць рашэнне УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна.

Паводле прэс-службы legalizebelarus.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: