Актывісткай Наталляй Папковай зацікавіўся Следчы камітэт

Актывісткай з Брэста Наталляй Папковай пачаў цікавіцца Следчы камітэт.

Пра гэта намесніца каардынатара Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) па Брэсцкай вобласці паведаміла на сваёй facebook старонцы.

Падрабязней распавяла сама Наталля Папкова:

— Да мяне прыйшоў міліцыянт. Сказаў, што ён са Следчага камітэту, і кажа, што ёсць нейкі чалавек, які цяпер сядзіць у турме за продаж наркотыкаў, і ён піша скаргі ды спасылаецца на мяне, што нешта магу ўдакладніць у яго справе. Я гэтага чалавека ніколі не бачыла і ніколі не ведала. Яны хочуць, каб я падпісала нейкія паперы. Я адмовілася іх падпісваць. Яны папрасілі, каб я прыйшла у Ленінскі РАУС, але павесткі мне не далі.

Без адпаведнай позвы Наталля Папкова ісці ў Ленінскі РАУС горада Брэста не збіраецца і называе імя прадстаўніка следчага камітэту: Віталь Кісель.

Здарэнне адбылося каля 10 гадзіны раніцы 22 снежня ў ейны дзень народзінаў.

Лічу што цікавасць звязаная з тым, каб “закрыць” Папкову на 15 “не адседжаных” раней сутак, за ўдзел у мінскай акцыі пратэсту, які ладзіў Мікола Статкевіч. Звычайна міліцыянты жадаюць зачыніць такія “вісякі” да сканчэння каляндарнага году”, — зазначае паплечнік Наталлі Папковай, брэсцкі грамадскі актывіст Андрэй Шарэнда.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: