Актывістку аштрафавалі за ўдзел у шэсці пад швейцарскім сцягам

Паводле міліцэйскага пратакола, 6 верасня моладзевая актывістка Станіслава Цярэнцьева ўзяла ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — ішла ў калоне грамадзянаў, трымала бел-чырвона-белы сцяг і крычала лозунгі «Жыве Беларусь!», «Лукашэнка, сыходзь!».

У судзе дзяўчына не адмаўляла свайго ўдзелу ў мірным шэсці, але тлумачыла, што сцяг у яе быў іншы:

— Я некалькі разоў была ў Швейцарыі, у нас там сваякі, знаёмыя, якія нас падтрымліваюць. І ў нас ёсць швейцарскі сцяг. І я вырашыла, што калі бел-чырвона-белы сцяг — гэта нейкі знак, каб нас хапаць і біць, то я выйду з тым сцягам, які не забаронены. Каб прадэманстраваць салідарнасць іншых краін, і нашых асабістых знаёмых, у тым, што мы супраць гвалту ў нашай краіне.

Дзяўчына лічыць, што міліцыянты ці то памыліліся з колерамі, бо сцяг Швейцарыі — гэта белы крыж на чырвоным полі, ці то ўвогуле не сталі разбірацца, што трымала актывістка, напісаўшы стандартны пратакол.

Суддзя райсуду Кастрычніцкага раёна Ілля Белавус таксама не паглыбляўся ў падрабязнасці і аштрафаваў Станіславу Цярэнцьеву на 12 базавых велічынь (324 рублі), прызнаўшы яе вінаватай у парушэнні артыкула 23.34 КаАП.

www.racyja.com



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: