Акумулятарны завод пад Брэстам закансервуюць

Скандальна вядомы акумулятарны завод "АйПаўэр" пад Брэстам рыхтуюць да кансервацыі, паведамляе «Еўрарадыё».

Завод АКБ у Брэсце / TUT.by


Пра гэта праваабаронца Раман Кісляк даведаўся ў СЭЗ "Брэст", бо завод з'яўляецца рэзідэнтам гэтай свабоднай эканамічнай зоны.

Па словах Кісляка, якія перадае mediabrest.by, апошнія два дні з завода актыўна нешта вывозяць. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Аляксандр Шукайла патлумачыў, што будынак рыхтуюць да кансервацыі, і з яго вывозяць сыравіну і паўфабрыкаты.

Неўзабаве павінен быць падрыхтаваны праект кансервацыі. Максімальны тэрмін кансервацыі — тры гады.

Далейшы лёс прадпрыемства пакуль не вядомы. Забудоўшчык павінен вярнуць у абласны інвестыцыйны фонд сродкі, вылучаныя на прадпрыемства, бо не здолеў запусціць завод у запланаваны тэрмін. Пасля гэтага можа быць абвешчана пра банкруцтва прадпрыемства, яго могуць прадаць іншаму інвестару альбо паспрабуюць увесці ў эксплуатацыю.

Бізнесоўца Віктара Лемяшэўскага, які займаўся будаўніцтвам завода, днямі выпусцілі з СІЗА КДБ пад заклад. Яго вінавацяць у дачы хабару.

Брастаўчане амаль два гады змагаліся супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, які істотна сапсаваў бы экалагічную сітуацыю ў рэгіёне. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: