Алег Логвін: Мы бачым, што ў краіне адбываецца генацыд

Вялікі беларускі народ перажыў другую сусветную вайну. Скажыце, чаму ён павінен баяцца звальненняў? 


Алег Логвін — топавы беларускі спартовец-веласіпедыст. У свой час выйграваў залатыя медалі Алімпіяды і медалі чэмпіянатаў свету. Цяпер заслужаны майстар спорту —СССР часты госць акцый пратэсту, якія праходзяць у Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў. 

У інтэрв'ю «Трыбуне» 61-гадовым чэмпіёнам сярод іншага адзначыў:

«Сёння я салідарны са сваім народам. Зараз мы стаім ля Чырвонага касцёла, і звоніць звон. Гэты звон — як знак смутку па людзям, якія пацярпелі ад самавольства ўладаў. Смуткую і выказваю спачуванні тым, у каго пацярпелі і загінулі блізкія. Мы бачым, што ў нашай краіне ідзе самы сапраўдны генацыд! Ён ніколі не будзе апраўданы.

Зараз цяперашняя ўлада ваюе з самымі маладымі прадстаўнікамі сваёй краіны. Яна ваюе супраць сваёй будучыні. Упэўнены, у краіны, якая ваюе супраць сваёй будучыні, будучыні ніколі не будзе. Сёння я падтрымліваю людзей, якія выходзяць на вуліцы. Я доўгі час жыву ў Беларусі і заўсёды лічыў сябе вельмі шчаслівым чалавекам. Але цяпер хочацца плакаць ад таго, што ў гэтыя дні перанёс наш народ. Праўда, калі ўбачыў згуртаванасць беларусаў у такі складаны час, напэўна, стаў яшчэ больш шчаслівым.

Сёння не буду казаць пра тое, хто за каго галасаваў. Цяпер трэба крычаць пра тое, што адбылося. Гэта ўбачыў увесь свет. У мяне шмат сяброў, якія жывуць за мяжой, і яны проста ў жаху ад апошніх падзей. Самае сумнае, што дзяржаўныя СМІ хаваюць ад нас сапраўдную праўду ці горш за тое — скажаюць яе. Хачу, каб усе тыя, хто паказвае тое, што адбываецца ў краіне аднабока, аднойчы прачнуліся з сумленнем»...

«Пасля выбараў я вельмі мала сплю. Знаходжуся ў падаўленым стане. Адчуванне, быццам бы страціў вельмі блізкага і дарагога мне чалавека. Адчуваецца стан жалобы, таму што такое здзекі з суайчыннікаў не можа прайсці бясследна. Думаю, такое ж светаадчуванне цяпер у кожнага чалавека ў нашай краіне»...

«Мае сямейнікі дапамагалі пацярпелым. Дачка разам з сяброўкамі сабралася, купіла прадукты і адвезла іх людзям. На жаль, гэтыя людзі сёння могуць толькі піць, а не жаваць. У многіх выбітыя зубы. Шмат людзей знаходзяцца ў коме або паўкоме. Некаторыя проста не могуць рухацца! Вельмі парадавала, што каля гэтай установы аховы здароўя мы былі не адны. Там знаходзілася шмат народу. Ганаруся сваімі дзецьмі за такі патрыятызм і чалавечае стаўленне».

Алег Логвін сказаў таксама, што не быў каля Акрэсціна, але там былі яго сябры, і яны распавядалі «папросту жахлівыя гісторыі». «Гэткія зверствы нельга забыць», — адзначыў спартовец.

«Сярод маіх сяброў дастаткова паважаных людзей. Ёсць нават герой Расіі. Але кожны з іх рэагуе на навіны з Беларусі толькі адным словам. Гэта слова – жах. Іншых каментароў я не чуў... Напрыклад, сёння мне патэлефанаваў двухразовы алімпійскі чэмпіён Умарас Гінтаўтас: "Алег, калі нешта трэба, мы гатовыя дапамагчы". Я ж лічу, што цяпер павінен застацца ў Беларусі. Я ганаруся сваім народам, тут павінен жыць не толькі я, але і мае дзеці».

«Сёння людзі маюць права страйкаваць. І гэта павінна праходзіць праз прафсаюз, але ў нашай краіне ён папросту ручны. Забастоўка — гэта агульнасусветная практыка. Не бачу ў ёй нічога крымінальнага.Цяпер людзі хочуць, каб з імі элементарна лічыліся».

«Вялікі беларускі народ перажыў другую сусветную вайну. Скажыце, чаму ён павінен баяцца звальненняў? Нам трэба паважаць сябе і бараніць свае ідэалы. Паважаныя таварышы, мы абавязаныя думаць не толькі пра сябе, але і пра сваю будучыню. Нашы дзеці глядзяць на нас і бяруць прыклад. Калі яны ўбачаць, што мы паводзім сябе годна, яны будзе паводзіць сябе гэтак жа».

Паводле tribuna.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: