Алег заўжды ўсміхаецца, нягледзячы на анкалогію і ампутацыю рукі

Алегу Наско 18. Год таму ў дзень нараджэння яму падключылі першую кропельніцу з хіміяй, каб выратаваць яго ад агрэсіўнай асцеасаркомы, якая хутка паражае мяккія тканкі. Лячэнне не дапамагала, праз мноства рэцыдываў яго спынілі...

Цяпер Алег знаходзіцца ў нямецкай клініцы, дзе два тыдні таму яму ампутавалі руку, каб выратаваць жыццё. Яму неабходна прайсці курс хіміятэрапіі і антырэцэдыўнай хіміі, каб выжыць. Сям'і Алега вельмі патрэбная ваша дапамога.

Ратаваць не руку, а жыццё

Рослы дужы хлопец, рост 193, вага 96 — такім быў Алег да пералому. У Волпінскай школе, дзе ён тады вучыўся ў 10 класе, Алег займаўся ўсімі магчымымі відамі спорту, і будучую прафесію выбраў адпаведную: збіраўся пайсці ў ваенную акадэмію альбо на ваенны факультэт БНТУ. Але жыццё распарадзілася па-іншаму. Не прамы і не моцны ўдар па плячы па невядомай тады яшчэ прычыне прывёў да пералому косткі 7 см па дыяганалі. Наклалі гіпс, але костка так і не аднавілася.

— Костка не зраслася, а разышлася, — успамінае сястра Алеся. — Нам паказвалі здымкі: на першым яна была проста зламаная, на другім яна разышлася ў розныя бакі. Зрабілі КТ, папярэдне паставілі дыягназ «саркома Юінга» (злаякасная пухліна, якая развіваецца ў касцяной тканцы) і накіравалі ў Бараўляны на абследаванне.

20 кастрычніка, у яго 17-ы дзень нараджэння, Алега ў першы раз падключылі да хіміі.

«Ніхто свае 17 так не адзначаў, як я, — жартам казаў Алег. — На ўсё жыццё запомню».

— Ён ляжаў пад кропельніцай, нічога не еў і жарты жартаваў, — расказвае сястра. — Ён заўсёды быў загартаваны. Але ў хваробе стаў яшчэ мацнейшым. З самага першага дня ён пасталеў.

У Бараўлянах Алег перанёс тры аперацыі на руцэ, адна з якіх была ўнікальнай. Яму не толькі выдалілі пухліну і пашкоджаную частку косткі, але і замянілі плечавы сустаў пратэзам, захаваўшы магчымасць руху.

— Хірургі дадаткова «выцягнулі» са спіны шырокую мышцу на сваіх нервовых канчатках, перацягнулі пад скурай да рукі і прышылі замест галоўкі біцэпсы, каб Алег мог рухаць рукой, — тлумачыць Алеся.

Пасля хіміі Алег вярнуўся дадому і ўжо пачаў жыць паўнавартасным жыццём: распрацоўваў руку, будаваў планы на будучыню, пайшоў вучыцца на правы, вывучаў польскую мову, і ўзмоцнена рыхтаваўся да паступлення... Пакуль не былі выяўленыя метастазы.

Праведзеная аперацыя і хіміятэрапія не дапамаглі: перад чацвёртым блокам лячэння быў выяўлены новы рэцыдыў. Алегу прапанавалі ампутацыю.

— Гэта быў толькі спосаб скрасці трохі часу ў хваробы без гарантыі акрыяння, пасля чаго патрэбна была б хіміятэрапія цягам чатырох гадоў... Мы ведалі, што Алегу магло дапамагчы антырэцэдыўнае лячэнне, якое не праводзіцца ў нашай краіне, таму звярнуліся ў замежныя клінікі.

Неўзабаве Алега запрасілі на абследаванне ў нямецкую клініку UKM Universitatklinikum Munster. Лекары спадзяваліся правесці хімію і паспрабаваць капсуляваць пухліну, каб захаваць руку. Але агрэсіўная асцеасаркома вельмі хутка разрасталася, выразаць яе можна было зноў і зноў да бясконцасці. Пасля кансіліуму было прынята рашэнне аб ампутацыі.

— Я не буду марнаваць час на тое, каб выратаваць табе руку, таму што я буду ратаваць табе жыццё, — сказаў хірург.

Ампутацыю рукі правялі 28 сакавіка 2019 года, зараз Алег праходзіць курс хіміі і ў далейшым будзе атрымліваць антырэцыдыўнае лячэнне.

За іншых больш, чым за сябе

 Алег вельмі моцны, мацнейшы за нас усіх, — распавядае Алеся. — Мы яго падтрымліваем, але ён нас падтрымлівае яшчэ больш. Яму ж яшчэ 18, але паводзіць ён сябе як сапраўдны мужчына, перажывае за маму і нас усіх больш, чым за сябе.

Пакуль Алег быў у Бараўлянах, ён ні разу не сказаў, што яму дрэнна ці балюча, ніколі не скардзіўся. Калі было цяжка — ён проста моўчкі ляжаў, а як станавілася лягчэй — адразу пачынаў будаваць планы на будучыню.

— Алег вельмі хацеў на выпускны, — успамінае Алеся. — Усіх дактароў «дастаў», так прасіў, каб яго адпусцілі.
Гэта быў усяго адзін дзень: Алег апрануў касцюм, які купіў на выпускны, правёў дзень з сябрамі і сустрэў з бацькамі світанак. Раніцай наступнага дня Алег вярнуўся разам з мамай у Бараўляны.

Алег лячыўся сам і дапамагаў лячыцца іншым дзецям. Ён павінен быў піць процірвотныя і добра харчавацца, каб набіраць вагу. Ён еў і сам карміў іншых дзяцей нават тады, калі яны адмаўляліся есці. Размаўляў з імі, пераконваў. Але сам ніколі не скардзіўся.

— Колькі разоў мы чулі: «Яны тут яму грошы збіраюць, кажуць, што ён там ці ледзь не памірае, а дзе ж ён памірае, калі ходзіць усміхаецца і з усімі вітаецца, і на фотаздымках нідзе не плача ...»

За сябе — не плача. Але вельмі перажывае за маму і сваякоў. Бо мама ўсе свае сродкі вычарпала яшчэ падчас першай хіміі па еўрапейскім пратаколе, прэпараты для якой закупляліся ў замежжы. Ён нават гатовы быў усё кінуць і вярнуцца ў Бараўляны, абы не абцяжарваць сям'ю і ня ўлазіць у пазыкі і крэдыты. Бо такія велізарныя грошы ўзяць няма адкуль.

Пра тых, хто побач

Алег даведаўся пра хваробу напярэдадні свайго дня нараджэння, а сустрэў яго ўжо ў Бараўлянах пад кропельніцай. Усе яго сябры прыехалі на свята і былі побач. Сябар Міша купіў праязны і кожны дзень усю хімію ездзіў да Алега.

У школе на дзень нараджэння настаўнікі і дзеці на ўсіх дошках у кожным класе напісалі віншаванні і запісалі відэа, каб падтрымаць свайго сябра.

А на бліжэйшую службу ў касцёл прыйшлі ўсе: і дзеці, і дарослыя, праваслаўныя і каталікі, і ўсё маліліся, каб Алег паправіўся.

Сябры ўвесь час падтрымліваюць Алега. Але ніхто не можа да яго прыйсці і плакаць. Кожны шукае словы, каб не было чуваць, як моцна яны за яго хвалююцца.

— Дзве студэнткі неяк прынеслі Алегу грошы на лячэнне са словамі: «Трымай, можа, захочаш там у Германіі як-небудзь пазабаўляцца!» Усе побач, але ніхто не плача — усе шукаюць правільныя словы, бо для Алега спачуванне — гэта самае горшае пакаранне.

Пра асабістае

Яе завуць Лера. Сядзелі разам за адной партай. Мама думала, гэта дзіцячыя глупствы, а аказалася — па-сапраўднаму, бо Алег і Лера разам да гэтага часу.

— У мяне гонар за яе, — кажа Алеся. — Яна вельмі моцная. Ён столькі разоў спрабаваў прагнаць яе, казаў, што ў яго хвароба і таму ім не трэба больш мець зносіны. Не хацеў яе абцяжарваць, не хацеў, каб яна яго шкадавала. А яна ўсё роўна побач. Піша, тэлефануе, прыязджае. Яна такая малайчына. Бо, можа, ён са сваёй сям'ёй так не зможа пагаварыць, як зможа пагаварыць з ёй.

З хваробай Алег пасталеў. Моцны і самастойны, не прымае жалю. Не плакаць, не размяшчаць у пастах пра збор грошай іконы, і дзяцей са слязьмі, не ціснуць на жаль, ставіцца на роўных — вось такія правілы, паводле якіх ён можа цяпер жыць.

— Смейся разам з ім, даручай яму працу, стаўся як ні ў чым ні бывала — і ты будзеш ідэальны сябар. Але як толькі распусціў нюні і пачаў яго шкадаваць — адразу ўсё, — распавядае Алеся.

«Мне не трэба такога жалю», — кажа Алег.

Дапамажыце Алегу!

28 сакавіка Алегу ампутавалі руку ў клініцы UKM Universitatklinikum Munster, дзе ён знаходзіцца на лячэнні.
— Мы пакрысе спраўляемся, — піша Алеся. — Зараз у шпіталі пад наглядам, ён пакутуе ад фантомных боляў, лекі практычна не дапамагаюць. Але ён трымаецца.

«Цэнтр дапамогі Вера» звяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей з просьбай дапамагчы Алегу Наско! Для аплаты лячэння засталося сабраць 36 990 еўра (па стане на 10 красавіка). Вы можаце дапамагчы, унёсшы мэтавае ахвяраванне на любы з дабрачынных рэквізітаў з указаннем прызначэння плацяжу — Наско Алег:
1. Банкаўскі дабрачынны рахунак
Цэнтр дапамогі Вера.
Філіял №400-Гродзенскае абласное ўпраўленне ААТ «АСБ Беларусбанк», г. Гродна, вул. Новакастрычніцкая 5.
УНП 591029371.
БІК (SWIFT): AKBBBY21400.
дабрачынны рахунак: BY83 AKBB 3135 0000 0038 9400 0000.
2.Сістэма «Разлік» (АРІП)
Для правядзення плацяжу неабходна выбраць паслядоўна пункты:
+ Сістэма «Разлік» (АРІП)
+ Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні
+ Дапамога дзецям, дарослым
> ЦЭНТР ДАПАМОГІ ВЕРА.
У аплатнай форме трэба пазначыць суму ахвяравання, увесці прозвішча і ініцыялы і — пацвердзіць дадзены плацёж.
Вы можаце зрабіць ахвяраванне і больш простым спосабам. Для гэтага вылучыце «Аплата ў АРІП па кодзе паслугі», увядзіце код аплаты — 239395 і пацвердзіце правядзенне плацяжу.
3. SMS-ахвяраванне
Калі вы з'яўляецеся абанентам мабільнага аператара life :) ці МТС, то можаце здзейсніць ахвяраванне, даслаўшы SMS на кароткі нумар 553 наступнага зместу:
1222 ПРАБЕЛ Носко ПРАБЕЛ сума
напрыклад, 1222 Наско 1 *
* У гэтым выпадку з вашага рахунку будзе спісаная толькі паказаная сума.
Для абанентаў velcom | A1 дадзеная паслуга недаступная.
З рахунку здымаецца сума ахвяравання і камісія мабільнага аператара. Для абанентаў МТС камісія складае 3%, для абанентаў life :) — 4,5%.

Паводле c-vera.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: