Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Алега Волчака з гіпертанічным крызам забрала «хуткая» проста з суда

Праваабаронцу Алега Волчака проста з Фрунзенскага суду Мінска забрала хуткая дапамога. Медыкі канстатавалі гіпертанічны крыз.

Фота з фейсбука Андрэя Бандарэнкі

Фота з фейсбука Андрэя Бандарэнкі

Сёння ў Фрунзенскім судзе Мінску праходзіў трэці судовы працэс над кіраўніком праваабарончага цэнтра "Прававая дапамога насельніцтву" (зарэгістраваны ва Украіне) Алегам Волчакам.

У судзе праваабаронцу стала дрэнна, аднак на скаргі аб дрэнным самаадчуванні суддзя не адрэагаваў. Медыкаў выклікалі прысутныя, паведамляе belprauda.org.

Як адзначыў сам Алег Волчак, практычна ўсе хадайніцтвы праваабаронцы суддзя адхіліў.

Суддзя Фрунзенскага раёна Яўген Пісарэвіч адхіліў хадайніцтва Алега Волчака даць адвод сакратару суда, якая рассылала паведамленні на тэлефоны яго сяброў, запрашаючы ў суд.

Суддзя адхіліў сведак абароны: старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і Галіну Лагацкую, якія павінны былі засведчыць ў судзе, што Волчак падчас правапарушэння, якое яму інкрымінуецца, знаходзіўся ў іншым месцы, чым названае ў пратаколе.

Фактычна створаны прэцэдэнт, калі суд цалкам адхіліў заяўленых сведкаў абароны.

Суд забараніў весці відэаздымку ў зале суда, аднак адна відэакамера здымала ўсё, што адбываецца. На заўвагу Волчака ўсталяваць асобу «аператара», той хутка рэціраваўся; як аказалася, здымку вёў прадстаўнік праваахоўных органаў. Для чаго — суддзя не стаў разбірацца.

Алег Волчак заявіў хадайніцтва аб адводзе суддзі, які сышоў раіцца. Куды — ніхто не ведае, паколькі дарадчага пакоя побач з залай пасяджэння не выявілася.

Пасля таго, як Волчака адвезлі ў бальніцу суд... працягнуўся. Праваабаронцу прысудзілі штраф у памеры 575 рублёў.




Каментаваць