Алена Анісім: Беларускамоўнаму ўніверсітэту быць!

Ідэя стварэння беларускамоўнага ўніверсітэту ў Беларусі ўжо наспела, пераспела і, можна сказаць, выбухнула.

Алена Анісім. Фота: Вікторыя Капская


Беларускамоўнаму ўніверсітэту ў Беларусі быць! Пасля атрымання ліцэнзіі першы год будуць працаваць падрыхтоўчыя курсы.

Універсітэт плануецца не толькі як навучальная ўстанова, але і ўстанова, якая займаецца даследчай і выдавецкай дзейнасцю, гаворыць старшыня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Алена Анісім.

— Будуць курсы, напэўна, замежных моваў. Магчыма, будуць курсы падвышэння беларускай мовы. Бо не сакрэт, што праблема сённяшняй нашай адукацыі ў тым, што выпускнікі не заўсёды добра валодаюць беларускай мовай. І гэта праяўляецца ў дзейнасці многіх, нават дзяржаўных, органаў улады, нягледзячы і на Канстытуцыю, і на патрабаванні да дзяржаўных служачых, — адзначае яна.

Паводле Алены Анісім, ідэя стварэння беларускамоўнага ўніверсітэту ў Беларусі ўжо наспела, пераспела і, можна сказаць, выбухнула.

Нягледзячы на магчымыя складанасці ў атрыманні ліцэнзіі і іншыя магчымыя складанасці, як у любой новай справе, беларускамоўнаму ўніверсітэту быць!

Беларускае Радыё Рацыя






Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-05-18 11:01:24
"Я не супраць універа з беларускай мовай навучання – і як магу быць супраць, калі ў сярэдзіне 2000-х чытаў у адной сталічнай ВНУ па-беларуску курс «Асновы права». Аднак усё ж не варта рабіць фетыш з мовы, дый з тэрыторыі знаходжання ўстановы. Нават калі ўдасца сабраць прыстойны калектыў беларускамоўных выкладчыкаў (пазіраючы на завадатараў справы, сумняюся, што ўдасца – яны і з сайтам сваёй арганізацыі ледзь даюць рады), то пад прыглядам _такога_ міністэрства ўніверсітэт рызыкуе неўзабаве паўтарыць лёс гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа (2003), мінскага ЕГУ (2004) або, да прыкладу, «Энвілы» (2011)". http://belisrael.info/?p=13855 Развагі канца студзеня 2018 г. - далей па тым адрасе ідуць прапановы... Не пачутыя, як відаць.
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-18 13:06:29
"Беларускамоўнаму ўніверсітэту ў Беларусі быць!"

Быць або не быць? Вось у чым пытанне. З ім змагары носяцца ўжо амаль 30 гадоў так зв адраджэння і ніяк не адродзяцца. За гэты час маглі б вечный двигатель скляпаць, і тады не трэба было б дзяржаве атамную станцыю будаваць. Але змагары вырашылі пайсці той жа самай дарогай вечных адраджэнняў - прымусіць беларусаў карыстацца мовай пад бел-чырвона-белым сцягам. Дарэчы беларускамоўнаму ўніверсітэту ў Беларусі быць бел-чырвона-белым ці чырвона-зялёным? Ці мо ёсць іншыя варыянты? Якая насамрэч патрэба ў тым ці іншым ідэалагічным колеры дадзенага ВНУ? Не паб'еціся змагары паміж сабой з-за ідэалагічнай афарбоўкі гэтае ВНУ? Не чапалі б вы бел-чырвона-белай ідэалогіяй беларусаў. Лепей спачатку грошы зарабіце на ВНУ. Без грошаў ніякай ВНУ не быць.

Русский язык это язык белорусской экономики, а беларуская мова для душы беларускай. Вось таму дзяржава зарабляе як можа першапачатковы капітал для будучых пакаленняў беларусаў. І правільна робіць.
  • БРУКЛІНСКАЯ МОЎНАЯ БАЙКА
  • 2018-05-18 14:24:34
Гадоў 12 таму, калі атрымаў грын кард і з ёй права на працу і пражыванне ў ЗША, пачаў шукаць сябе ў Амерыцы. Жыў тады ў Брукліне. І вось знайшоў непадалёку ад сваёй хаты, якая была на 20 авеню, нейкія курсы тэхнічнага абслугоўвання жылых дамоў і інш. Прыйшоў. У кабінеце дырэктарка - габрэйка, жанчына, як потым яна мне сказала, на тры гады старэйшая за мяне. Я з 1951г.
- Здравствуйте. Я из Минска к вам на курсы.
- Дзень добры, як жа я па вас сумавала. Праходьце. Сядайце, - адказала мне жанчына.
Апынулася, што яна таксама з Мінску і, ў адрозненні ад мяне, вывучала ў школе беларускую мову.
- Мне школьніцы тата казаў: "Мы жывем тут на Беларусі сярод беларусаў і павінны ведаць беларускую мову."
Увесь час жанчына размаўляла са мной па-беларуску, а я беларус, разумеючы мову, але не меўшы практыкі размаўляць і не вывучаўшы яе ў школе, бо на маім пакаленні мінчукоў скончылася, не пачаўшыся, гэтая навука, адказваў ёй на русском языке.
А на курсы зямлячка мяне залічыла.

Anatol Starkou.

Больш цікавага на «Новым Часе»: