Алена Анісім: Дзяржава бачыць у беларускамоўным універсітэце свайго канкурэнта

Згодна з вынікамі перапісу насельніцтва Беларусі, дома па-беларуску размаўляюць каля 28% апытаных. Такі нізкі паказнік тлумачыцца ў тым ліку і адсутнасцю беларускамоўнага ВНУ.



Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім адзначыла ў каментары Радыё Рацыя:

— У нас усё зроблена для таго, каб у любы момант распачаць навучанне студэнтаў па розных спецыяльнасцях. Міністэрства абсалютна не зацікаўленае ў тым, каб пашыралася сетка прыватных установаў, не зацікаўленая ў тым, каб губляць студэнтаў, бо мы ведаем, што ў нас усе ВНУ ў большасці платныя. Раней ці пазней, але мы даможамся таго, што ў нас будзе праходзіць набор студэнтаў. Мы будзем навучаць іх і выпускаць таксама добрых спецыялістаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: