Алена Анісім: Ініцыятывы ТБМ так ці іначай падтрымлівае каля 60% дэпутатаў парламента

Дзейнасць кіраўніцтва грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) у рамках ініцыятыў па пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў той ці іншай форме падтрымлівае больш за палову членаў ніжняй палаты парламента.
Пра гэта 25 лістапада ў Мінску журналістам заявіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, старшыня ТБМ Алена Анісім. Яна адзначыла, што яе асноўнай задачай у парламенце застаецца прасоўванне беларускай мовы ў сферу заканадаўства. „Калі ў нас пачнуць прымаць законы на дзяржаўнай беларускай мове, то гэта паспрыяе таму, каб беларуская юрыдычная тэрміналогія замацавалася ў якасці афіцыйнай і правамоцнай”, — падкрэсліла дэпутат.

„Па лініі ТБМ мае асноўныя задачы заключаюцца ў тым, каб прасоўваць ідэю стварэння Нацыянальнага ўніверсітэта і спрыяць пашырэнню інфармацыйнай прасторы на беларускай мове, стварэнню для пачатку хаця б аднаго беларускамоўнага тэлеканала з кругласутачным вяшчаннем, — сказала Анісім. — Забеспячэнне інфармацыйнай прасторы будзе спрыяць ўспрыманню беларускага мовы, распаўсюджванню ў нашым грамадстве. Такім чынам гэта інфармацыйная прастора будзе выхоўваць і ўзгадоўваць маладых беларусаў, у першую чаргу, у натуральным беларускамоўным асяроддзі”.

Яна адзначыла, што калегі-дэпутаты „чытаюць усе інтэрв’ю, падтрымліваюць, віншуюць з новай грамадскай пасадай”.

„Наўскідку я б сказала, што дзесьці 60% у парламенце ёсць [тых, хто выказваюць падтрымку ініцыятывам у сферы беларускай мовы]. Падтрымліваюць ўсяляк на словах, у кулуарах і публічна падтрымліваюць, у тым ліку ў плане стварэння нацыянальнага ўніверсітэта”, — заявіла старшыня ТБМ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: