Алена Анісім просіць падтрымаць дзейнасць ТБМ

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны звярнулася да прыхільнікаў роднага слова з просьбай падтрымаць дзейнасць арганізацыі.
Публікуем тэкст звароту Алены Анісім.

Як вы ведаеце, ТБМ 30 гадоў застаецца самай паслядоўнай у плане абароны дзяржаўнасці беларускай мовы. Мы праводзім шмат мерапрыемстваў па папулярызацыі нашага роднага слова, у тым ліку і выдаём газеты, некалькі часопісаў, арганізоўваем канферэнцыі і шмат чаго іншага. Значная частка нашай дзейнасці праводзіцца ў сядзібе ТБМ па вул. Румянцава, 13. Гэты адрас добра вядомы кожнаму прыхільніку роднага слова. Мы не займаемся камерцыйнай дзейнасцю, мы цалкам валанцёрская арганізацыя. Таму мы не маем магчымасці зарабляць грошы, бо гэта супярэчыць Статуту. У той жа час у плане арэнднай аплаты мы не маем ніякіх палёгкаў, плоцім вялікія грошы.

Да чарговага з'езда, які прызначаны на 18 кастрычніка, мы не можам адмовіцца ад цяперашняй сядзібы. Тым больш што яна памятае першых старшыняў — любімых нашых пісьменнікаў — Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна. Мы вельмі разлічваем на вашу падтрымку. Сродкі можна пералічыць па рэквізітах,пазначаных ніжэй. Загадзя ўдзячныя ўсім, хто адгукнецца!

Унёскі можна пералічыць на рахунак ТБМ BY84BLBB30150100129705001001 BIC BLBBBY2X у аддзяленні №539 ААТ "Белінвестбанка" УНП 100129705. Ахвяраванні можна пералічыць на рахунак ТБМ BY91BLBB31350100129705001001 BIC BLBBBY2X у аддзяленні №539 ААТ "Белінвестбанка" УНП 100129705.

Тут інструкцыя па аплаце ўнёскаў праз АРІП.

Паводле прэс-рэліза


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: