Алена Талстая: Вельмі важна, каб Курапацкая варта працягвалася

Амаль паўтара года з 1 чэрвеня 2018 стаіць Курапацкая варта супраць працы рэстарана «Поедем, поедим». Кожны дзень грамадскія актывісты дзяжураць з мэтай спыніць працу гэтай забаўляльнай установы, пабудаванай у ахоўнай зоне Курапатаў.  



Удзельнікі варты за гэты час яўных вынікаў не дамагліся, работа рэстарана не спыняецца, але шматлікіх кліентаў уладальнік рэстарана Зайдэс не далічыўся, кажа сустаршыня Руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая:

— Калі там не будзе хоць аднаго чалавека са сцягам, які проста як кліч сумлення будзе там стаяць, вочы гэтае сумленне будзе калоць тым людзям, якія прыязджаюць туды. Вось калі там не будзе хоць аднаго чалавека, то гэтая чорная зграя… яны туды актыўна папруць. І гэтае гняздо можа разрасціся не ведаю да якіх памераў. Вельмі важна, каб там людзі стаялі, я вельмі ўдзячная ўсім, хто гэтыя два гады трымаў там варту.

Паводле Алены Талстой, актывістаў судзяць, штрафуюць незаконна. У той час як рэстаран “Поедем, поедим”,  як гняздо “рускага свету”, існуе бесперашкодна пад яўным патранажам улады, якая робіць не першую спробу знішчыць Курапаты  месца забойства НКВД бязвінных ахвяр. 

Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!