
Алене Гнаўк выставілі абвінавачванне па крымінальнай справе
- Грамадства
- 17-01-2021
Ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Жанчыну, якую раней неаднаразова затрымлівалі, вінавацяць у «арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Сваёй віны Алена не прызнае, хоць і не хавае, што брала ўдзел ў Брэсце 13 верасня ў маштабнай акцыі пратэсту. Жанчына адмовілася ад адваката і плануе ў судзе абараняць сябе самая.
У брэсцкай «Справе карагодаў» праходзяць каля 50 чалавек. Першыя суды над імі пачнуцца 20 студзеня.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!