Алесь Аляхновіч: Беларуская эканоміка — у занядбаным стане

У Беларусі самы нізкі мінімальны заробак у Еўропе. Сярэдні заробак таксама адзін з самых малых, ніжэйшы маюць толькі Украіна і Малдова, хаця, паводле прагнозаў, яны могуць да канца года апярэдзіць Беларусь па гэтым паказчыку.

Беларускія пенсіі больш чым у 3 разы адстаюць ад узроўню польскіх. Такія даныя прывёў прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт аналітычнага цэнтра «CASE-Belarus» Алесь Аляхновіч у размове з «Радыё Рацыя»:

— Занятасць на дзяржаўных прадпрыемствах з 2012 па 2020 год скарацілася прыкладна на 480 тысяч чалавек, або на 26%, вельмі істотна. А наадварот — павялічылася занятасць якраз на прыватных прадпрыемствах. То-бок нават цяпер ужо беларуская эканоміка ў занядбаным стане.

Разам з тым, паводле эканаміста, калі арыентавацца на афіцыйныя даныя, то казаць пра дэфолт яшчэ рана. Калі ж дапусціць, што яны могуць быць несапраўднымі, то сітуацыя можа выглядаць іначай.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: