Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам французска-германскай прэміі «За правы чалавека і вяршэнства закону»

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Пасольства Французскай Рэспублікі ў Беларусі рады паведаміць, што Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна», узнагароджаны сёлетняй Германа-Французскай прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закону».
Гэта прэмія з 2016 г. штогод прысуджаецца тым людзям, якія зрабілі выдатны ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека і прынцыпаў прававой дзяржавы ў сваіх краінах і на міжнародным узроўні. Яна дэманструе маштабную актыўную дзейнасць Германіі і Францыі, накіраваную на падтрымку правоў чалавека і вяршэнства закону, і падкрэслівае супрацоўніцтва гэтых двух краін у дадзенай сферы.

Дзейнасць праваабаронцаў неабходна для таго, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да тэмы правоў чалавека, падтрымаць грамадзянскія арганізацыі, якія працуюць у гэтай сферы, дапамагчы ахвярам парушэння правоў чалавека і гарантаваць эфектыўнае выкананне ўрадамі міжнародных абавязкаў, якія яны ўзялі на сябе. Германа-Французская прэмія «За правы чалавека і вяршэнства закону» была заснавана, каб ушанаваць тых, хто штодзённа выступае за абарону правоў чалавека і чыя дзейнасць заслугоўвае нашай падтрымкі.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: