Алесь Дзікавіцкі: Гэта тактыка выпаленай зямлі

«Якія я б цяжкія часы ні былі, але так страшна не было», — сказаў намеснік дырэктара тэлеканала «Белсат». 

Пераслед журналістаў «Белсата» «Радыё Рацыя» пракаментаваў намеснік дырэктара тэлеканала Алесь Дзікавіцкі:

— На жаль, аблава гэта не першая, яна чарговая. Мы ж ведаем, што беларускі рэжым не спыняецца, шчыруе. Налятае то на праваабаронцаў, то на іншыя грамадскія арганізацыі. «Белсат» быў пад перманентным такім ціскам. Якія я б цяжкія часы ні былі, але так страшна не было. Гэта тактыка выпаленай зямлі, трэба выпаліць, знішчыць усё, што засталося жывое.

Тэлеканал «Белсат» з’яўляецца часткай польскага дзяржаўнага тэлебачання. За апошнія дні ў журналістаў, актывістаў, праваабаронцаў прайшлі дзясяткі ператрусаў. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: