Алесь Каваленка не дазволіў апісаць ягоную маёмасць

Жыхар Бабруйска Алесь Каваленка не пусціў у свой дом судовых выканаўцаў, якія збіраліся апісаць маёмасць грамадскага актывіста для аплаты адміністрацыйнага штрафу.


Алесь Каваленка падчас пікетавання на плошчы Свабоды 12 мая


Нагадаем, што актывіст Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконнасці ў судах і пракуратуры 68-гадовы Алесь Каваленка 12 траўня правёў адзіночны несанкцыянаваны пікет на сталічнай плошчы Свабоды.

За гэта 11 ліпеня суддзя Бабруйскага раёна і горада Бабруйска Наталля Чарапуха аштрафавала Алеся Каваленку на 20 базавых велічынь (420 рублёў).

Дарэчы, на пікет пенсіянер выйшаў з плакатам “Чыноўнікі  суду, дайце адказы на пытанні майго сына і яго адваката. Хопіць хавацца за адпіскамі”. Сын спадара Алеся адседзеў за кратамі 12 з 18 гадоў прысуду па абвінавачванні ў забойстве. Нягледзячы на тое, што Генеральная пракуратура апратэставала гэты прысуд, Вярхоўны суд не толькі адхіліў пратэст Генпракуратуры, але і не дае адказу па сутнасці пытанняў, пастаўленых у зваротах асуджанага і ягонага адваката. Апроч таго, па сфабрыкаваным абвінавачванні ў распаўсюдзе наркотыкаў бацька асуджанага быў закратаваны на 9 гадоў, аднак праз 3 гады і 2 месяцы быў вызвалены, рэабілітаваны і атрымаў грашовую кампенсацыю за матэрыяльную і маральную шкоду ад незаконнага прысуду.

Усё гэтыя пакуты адмоўна адбіліся на здароўі бацькоў асуджанага і дабрабыце сям’і.

Бацька перажыў аперацыю і інфаркт, зараз пакутуе ад экземы рук. З-за перажыванняў захварэла і маці асуджанага — спадарыня Валянціна Каваленка. Каб аплаціць паслугі адваката, сям’я вымушаная была прадаць прыватызаваную трохпакаёўку і зараз туліцца ў прыдбаным старым драўляным доме, які патроху добраўпарадкоўваецца.

Як распавёў НЧ Алесь Каваленка, днём 23 лістапада судовыя выканаўцы разам з міліцыянтамі спрабавалі патрапіць ў дом Каваленкаў, каб апісаць маёмасць. Але гаспадар не адчыніў веснікі і заявіў, што ягоны дом ужо арыштаваны. “Апроч таго, зараз судовая пастанова Наталлі Чарапухі знаходзіцца ў працэсе абскарджвання. Вось чаму я вам веснікі не адчыню, а калі пачнеце іх ламаць, будзеце мець справу з маёй аўчаркай”, — сказаў няпрошаным гасцям Алесь Каваленка.

У гэтай сітуацыі судовыя выканаўцы сышлі да суседзяў, каб засведчыць, што дзяржаўных службоўцаў не пусцілі ў дом Каваленкаў.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • александр коваленко
  • 2016-11-23 17:57:02
Я пущу в дом судебных исполнителей только вместе с Сукало Валентином Олеговичем. Он неоднократно, в присутствии своих подчиненных, обещал письменно дать ответы на вопросы моего сына и его адвоката и поставить свою подпись. Но мне приходили отписки, подписанные кем угодно, только не им. Чиновник такого ранга должен держать своё слово. Пусть Валентин Олегович ответит на вопросы так, как того требует закон, потом описывайте холодильник, кучу лекарств после инфаркта, банки с солянкой в погребе. Можете описать моего кота Базилио, как предмет роскоши. Правда, он немного отощал, рацион стал хуже, у жены "гребут" из пенсии штраф за то, что постояла с плакатом на родной земле, омытой кровью наших предков.
  • Пенсионерка
  • 2016-11-24 08:49:30
Позор государству, которое преследует людей только за то, что они просят чиновников суда выполнить требования Закона Республики Беларусь!
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: