Алесь Круткін атрымаў новыя 15 сутак арышту

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска пакараў актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Наталлю Спірыдонаву і Алеся Круткіна за расклейку ўлётак на адміністрацыйных будынках горада па артыкуле 23.34 КаАП. Наталля Спірыдонава атрымала 30 базавых велічынь штрафу (810 рублёў), а Алесь Круткін — 15 сутак арышту. Дагэтуль актывіст адбываў 15-суткавы арышт за удзел у снежаньскай акцыі пратэсту супраць інтэграцыі.
Алесь Круткін ў судзе Першамайскага раёна Віцебска. Фота блогера Шэрага Ката t.me/SeryiKotNews

Алесь Круткін ў судзе Першамайскага раёна Віцебска. Фота блогера Шэрага Ката t.me/SeryiKotNews

Нагадаем, 27 студзеня, актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Наталлю Спірыдонаву і Алеся Круткіна затрымалі і даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска, дзе абвінавацілі ў расклейцы ўлётак “Калгаснай дыктатуры – баста!”. На актывістаў склалі пратаколы па артыкуле 17.1 КоАП (дробнае хуліганства), каб на наступны дзень іх судзіць. Тады Алесь Круткін быў адпраўлены ў ІЧУ, а Наталлю Спірыдонаву вызвалілі пад падпіску. Але тут жа актывістку павезлі ў іншы, Першамайскі РАУС, дзе на яе быў складзены другі пратакол па артыкуле 21.14 КаАП (Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў). У выніку ўсе адміністрацыйныя справы перакваліфікавалі на арт. 23.34 КаАП (парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах).

Яшчэ адна справа за расклейку ўлётак супраць актывістаў пачала разглядацца сёння ў судзе Першамайскага раёна Віцебска. Рашэнне будзе абвешчана 13 лютага.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: