Алесю Бяляцкаму адмовілі ў змене меры стрымання — ён застаецца ў СІЗА №1

Старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесю Бяляцкаму адмовілі ў змене меры стрымання. Ён застаецца ў СІЗА №1.


Сёння, 29 ліпеня, у судзе Партызанскага раёна Мінска ў закрытым рэжыме была разгледжаная скарга абаронцы Алеся Бяляцкага на пастанову аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Суддзя Міхаіл Макарэвіч не задаволіў скаргу — Алесь Бяляцкі застаецца ў СІЗА №1.

Сёння 15 дзён, як праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі патрапілі за краты.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: