Алесь Лагвінец: Макея хочуць падставіць

Палітолаг Аляксандр Фядута напісаў у сваім Фэйсбуку, што да яго звярнулася асоба, якая прадставілася журналісткай расейскага прапагандысцкага каналу LifeNews, і папрасіла каментар наконт таго, што, маўляў, Аляксандр Лукашэнка не будзе прымаць удзел у прэзідэнцкіх выбарах, а мае намер падтрымаць кандыдатуру Уладзімера Макея.



З падобнай інфармацыяй звярталіся да рэдактаркі сайту charter97.org Наталлі Радзінай. Чуткі пра тое, што Лукашэнка збіраецца перанесці выбары на вясну і пра Макея як магчымага пераемніка, раней з'яўляліся ў сацыяльных сетках.

Палітолаг Алесь Лагвінец, што да ўкідвання падобных чутак, выказаў такое меркаваньне:

«Альбо гэта ўлада ўкідвае, альбо хтосьці ўнутры ўлады. Вельмі-вельмі малая верагоднасць, што Лукашэнка не пойдзе на выбары. Лукашэнка — гэта чалавек, хворы на ўладу, і не выглядае на тое, каб ён ад яе так проста адмовіўся. Гэта было б вельмі і вельмі для яго незвычайна».

Карэспандэнтка: «А чаму ўсплыла канкрэтна фігура Макея?»

«Тут рознае можа быць. Можа быць, гэта частка ўнутранай наменклатурнай барацьбы, і якраз яго хочуць такім чынам падставіць. У свой час Сяргей Сідорскі перастаў быць прэм’ерам, калі да яго хацелі ісці сустракацца ў ноч на 19 снежня 2010 года. Звязана гэта ці не, але такое публічнае высоўванне высокага наменклатуршчыка можа для гэтага яго мець нейкія негатыўныя наступствы.

Але я, шчыра кажучы, сур’ёзна да гэтых чутак ня стаўлюся. Адзінае, гэта можа быць укідванне напярэдадні рашэння пра датэрміновыя выбары, на якіх адназначна будзе Лукашэнка. Гэта каб узняць градус цікавасці ўвогуле да гэтай тэмы».

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-01-12 17:00:32
Калі гэта ўсё несур'ёзна, то не варта было і каментаваць. Ёсць шмат іншых, насамрэч цікавых тэм.
  • ВР
  • 2015-01-12 18:59:06
Дарэчы, некарэктны загаловак. "М. хочуць падставіць" і "Можа быць, ... М. хочуць падставіць" - абсалютна розны сэнс.



Аніта Экберг памерла...

Больш цікавага на «Новым Часе»: