Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Аліну Нагорную будуць судзіць у Слуцку за ўрок гісторыі

15 верасня Аліну Нагорную выклікалі ў Слуцкі РАУС, каб скласці адміністратыўны пратакол за арганізацыю 1 верасня «ўрока гісторыі».

Пра гэта распавяла НЧ сама актывістка ініцыятывы “Дзея” Аліна Нагорная.

Супрацоўнікі Слуцкага РАУС лічаць, што Аліна Нагорная парушыла Закон аб масавых мерапрыемствах і Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях (арт. 23.34, ч. 2,), бо арганізавала ў горадзе Слуцку 1 верасня несанкцыянавае вулічнае шэсце па цэнтральнай вуліцы Леніна з 6 чалавек. У адміністратыўным пратаколе пазначаны час і дата судовага пасяджэння па яе адміністратыўнай справе — у 12 гадзін 16 кастрычніка.

— Старшы ўчастковы Дзмітрый Шклярэўскі цікавіўся, чаму я не ўзяла дазволу на правядзенне ўроку гісторыі, прысвечанаму Слуцкаму збройнаму чыну і гісторыі горада Слуцка, — распавяла грамадская актывістка. — Па-першае, я не бачыла неабходнасці прасіць дазвол на тое, каб распавесці школьніку пра падзею, якім горад Слуцк павінен ганарыцца. Па-другое, усе мерапрыемствы на гэтую тэматыку Слуцкі райвыканкам катэгарычна блакуе: не даў дазволу ні на прагляд дзяржаўнага фільма, ні на грамадскую дыскусію, нягледзячы на доўгую перапіску і пажаданні случчан.

Аліна Нагорная лічыць, што ніякай крамолы з яе боку не было, і судовы працэс яшчэ адной плямай ляжа на праваахоўныя органы і суд Слуцкага раёна.

Нагадаю, што ў снежні 2013 года ў судзе Слуцкага раёна за спробу арганізаваць сумесны прагляд фільма АНТ пра слуцкае паўстанне ў Казловіцкім доме культуры была пакарана штрафам у 20 базавых велічынь грамадская актывістка Зінаіда Цімошак. Тады маёр мясцовай міліцыі, той жа самы Дзмітрый Шклярэўскі ў судзе сцвярджаў, што ў дзяржаўнай установе (сельскім Доме культуры) без санкцыі зверху нельга абмяркоўваць пытанні, звязаныя з гісторыяй роднага краю. Нягледзячы на тое, што ў судзе прагучала вытрымка з ліста Дзяржаўнай навуковай установы Інстытут гісторыі за подпісам былога намесніка дырэктара па навуковай працы прафесара У. І. Навіцкага ад 16.10.2003 года. Той ліст поўнасцю пацвярджаў думку Аліны Нагорнай аб неабходнасці ганарыцца слуцкім паўстаннем, бо “гэта прыклад для нашай моладзі, як трэба любіць і шанаваць сваю Бацькаўшчыну, свой народ, сваю культуру і мову”.

Аўтар кнігі пра слуцкае паўстанне кандыдат гістарычных навук Ніна Стужынская, калі пачула навіну пра новы суд, толькі развяла рукамі:

У мяне ўжо няма ні слоў, ні эмоцый, каб каментаваць чарговую дурасць мясцовых улад, — гаворыць гісторык. — У 2013 годзе яны зрабілі “рэжымным аб’ектам” звычайны сельскі Дом культуры, а заразвуліцы горада Слуцка. Хутка іншагароднім трэба будзе браць дазвол на звычайны прыезд у горад і давядзецца запытваць, па якім баку вуліцы можна хадзіць, а па якім нельга. Я б параіла мясцовым уладам і супрацоўнікам міліцыі арганізаваць якую-небудзь хату-чытальню, каб падвысіць свой культурна-гістарычны ўзровень.


Каментаваць