Аляксандр Кабанаў: Галоўным ворагам краіны з’яўляецца ўлада

Галоўных ворагаў краіны, якімі з’яўляюцца ўлада, суды і сілавыя структуры трэба караць даступнымі метадамі. Менавіта яны вінаваты ў дэпрэсіўным стане беларусаў. Людзі не разумеюць, што з краінай і імі ўсімі будзе заўтра.
Апошнія рэпрэсіі супраць актыўнай часткі грамадства паказалі, што ўладзе, суду і сілавым структурам давяраць нельга, кажа блогер і грамадскі актывіста Аляксандр Кабанаў:

— Самую вялікую шкоду краіне, якую можна прынесці нанесці, наносяць спадар Лукашэнка, Румас, усе гэтыя Мясніковічы, Ярмошыны, міліцыянты, суддзі, сябры ўчастковых камісій. Яны галоўная бяда нашай краіны, з-за іх мы затарможаныя ўжо 25 гадоў, мы знаходзімся ў поўным анабіёзе, спячым стане.

Паводле Аляксандра Кабанава, блогеры зараз актывізуюцца супраць так званай «пятай калоны», якая рэпрэсуе беларускіх грамадзянаў за абсалютна мірныя пратэсты супраць анексіі Беларусі Расеяй. Яны звернуцца ў міжнародныя структуры, каб канкрэтным асобам і членам іх сем’яў быў забаронены ўезд у Еўразвяз.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: