Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін абвешчаныя ў вышук

Следчы камітэт абвясціў Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна ў вышук. У якасці меры стрымання пракурорам абрана заключэнне пад варту.

Следчы камітэт вынес пастановы аб прыцягнення Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна ў якасці абвінавачаных па крымінальнай справе аб закліках да ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК), паведамляе REFORM.by са спасылкай на Следчы камітэт.

У якасці меры стрымання пракурорам абрана заключэнне пад варту. Спартсмены абвешчаныя ў вышук.

У пачатку красавіка СК абвясціў пра распачынанне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўнікоў Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці — чэмпіёнкі ў плаванні Аляксандры Герасімені і экс-кіраўніка гандбольнага клуба «Віцязь-Леон» Аляксандра Апейкіна.

Паводле версіі СК, яны «распаўсюджвалі загадзя ілжывыя звесткі пра ход і вынікі выбарчай кампаніі, пра падзеі ў сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і культурнай сферах жыцця грамадства», заклікалі замежныя арганізацыі і дзяржавы да дзеянняў, якія шкодзяць нацбяспецы Беларусі. «У выніку дзеянняў Герасімені і Апейкіна, а таксама іншых асоб, нанесеная значная іміджавая і фінансавая шкода, падарваны прэстыж краіны на міжнароднай і палітычнай арэне, дыскрэдытавана кіраўніцтва спартыўнай галіны і дзяржавы», — заяўляў СК. У дамах Герасімені і Апейкіна прайшлі ператрусы.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: