Аляксандра Герасіменя: «Косця Якаўлеў ведаў, што гэта здарыцца, ён дакладна быў да гэтага гатовы»

Кіраўніца Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя выказалася наконт затрымання галоўнага трэнера «Віцязя» Канстанціна Якаўлева, паведамляе «Tribuna».

Аляксандра Герасіменя у сваім Іnstagram распавяла, што Канстанцін Якаўлеў пакутаваў, калі бачыў пакуты іншых:

«Ведаеце, Косця ж ведаў, што гэта здарыцца, ён дакладна быў да гэтага гатовы. Ён пакутаваў з-за таго, што пакутуюць іншыя, але, як бы яму было ні цяжка, ён усё роўна не здаваўся і працягваў натхняць нас, беларусаў на спартыўныя поспехі!

Косця, мы не збіраемся здавацца і чакаем твайго вяртання, каб паўдзельнічаць у тваім новым праекце разам!» — сказала Герасіменя. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: