Аляксандра Герасіменя пракаментавала крымінальную справу супраць яе

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна. Герасіменя — кіраўніца Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Апейкін — выканаўчы дырэктар.
«Калі нас адзначылі, значыць, мы на верным шляху і робім усё слушна», — так Аляксандра Герасіменя пракаментавала «Свабодзе» навіну пра крымінальную справу супраць яе і Аляксандра Апейкіна.

Следчы камітэт паведаміў, што заведзеная крымінальная справы ў дачыненні да вядомай плыўчыхі, кіраўніцы Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандры Герасімені і выканаўчага дырэктара фонду, заснавальніка гандбольнага клуба «Віцязь» Аляксандра Апейкіна.

Следчы камітэт абвінаваціў іх у распаўсюджванні хлуслівых звестак пра ход і вынікі выбарчай кампаніі,
пра падзеі ў сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і культурнай сферах жыцця грамадства, а таксама ў закліках да дзеянняў, скіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Менавіта Герасіменю і Апейкіна Следчы камітэт лічыць адказнымі за перанос з Беларусі буйных спартыўных мерапрыемстваў, іміджавую і фінансавую шкоду, падрыў прэстыжу краіны на міжнароднай і палітычнай арэне,
дыскрэдытацыю кіраўніцтва спартыўнай галіны і дзяржавы.

Справу завялі паводле ч. 3 арт. 361 — «Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем СМІ або Інтэрнету». Максімальнае пакаранне — 5 гадоў зняволення.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: