Аляксандра Герасіменя: Спорт у Беларусі хутка будзе цалкам знішчаны»

Вядомая беларуская плыўчыха і кіраўніца фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя распавяла пра тое, чаму спартоўцы не засталіся ўбаку ад падзей у краіне, паведамляе tribuna.com.



«Мы не толькі спартоўцы, але і, у першую чаргу, грамадзяне. Свавольства і міліцэйскі гвалт у нашай краіне не могуць пакінуць нас абыякавымі. Таму мы і выказваем свае меркаванні. Але калі так будзе працягвацца, спорт у Беларусі хутка будзе цалкам знішчаны. Паспяховыя спартоўцы, якія заваявалі медалі на чэмпіянатах свету і Еўропы, цяпер знаходзяцца пад ціскам. Ім пагражаюць, яны не могуць працягваць трэніроўкі», — сказала Герасіменя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: