Аляксей Шчадроў звярнуўся па дапамогу для прытулку бяздомных

Хрысціянскі дабрачынца Аляксей Шчадроў, які стварыў на Шчучыншчыне прытулак для бяздомных, зноў просіць дапамогі для гэтага прытулку.

Пра гэта ў фейсбуку паведаміў гарадзенскі актывіст Сяргей Верамеенка, піша harodniaspring.org.

У вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласці ў прытулку для бяздомных амаль закончылася харчаванне. Таксама патрэбныя грошы на аплату хатняга тэлефону. Для тых, у каго будзе мажлівасць дапамагчы, Сяргей Верамеенка пакідае на сваім фэйсбуку рэквізіты банкаўскай карткі для ахвяраванняў і тэлефон самаго Аляксея Шчадрова

Нагадаем, што ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну Аляксей Шчадроў стварыў прытулак для сацыяльна абяздоленых і нямоглых. У свой час яго абвінавачвалі ў тым, што ён арганізаваў дзейнасць незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі і забяспечыў умовы яе функцыянавання без рэгістрацыі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Чытайце таксама:


Вярнуцца дадому, ці Каму патрэбны беспрытульныя


Былі і іншыя перашкоды, і нават крымінальная справа, якая была пачата Шчучынскай раённай міліцыяй супраць верніка-дабрачынца Аляксея Шчадрова. Пазней яна была спынена. Хрысціянскі вернік зараз займаецца дабрачыннай дзейнасцю. З дапамогай розных праваабарончых арганізацый яму ўдалося зарэгістраваць прыватную сацыяльную ўстанову “Павер у сябе”.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!