Аляксей Шота: Выплата штрафу пагражае нам банкруцтвам

Гродзенскі журналіст, галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота мусіць заплаціць штраф у 12 325 рублёў ($4798 па курсе Нацбанка на час публікацыі). Штраф прызначыла 19 сакавіка суддзя Наталля Козел у судзе Ленінскага раёна.

Прысуд быў вынесены паводле арт. 17.11 КаАП (у рэдакцыі 2003 года) «за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі» на сайце: спасылкі і лагатыпа прызнанага восенню экстрэмісцкім Telegram-канала Сцяпана Пуцілы.

Аляксей Шота лічыць, што такая вялікая сума можа пагражаць арганізацыі банкруцтвам.

— Паколькі зараз на рахунку фірмы сума істотна меншая, чым наш штраф, мы, па-першае, напісалі хадайніцтва ў суд, каб нам далі растэрміноўку на паўгода на аплату гэтага штрафу, меншымі сумамі проста. Каб, калі мы сплоцім гэты штраф, каб не зачыніць фірму, бо штраф пагражае банкруцтвам. Мы запусцілі збор грошай на сайце.

Паводле слоў Аляксея, беларусы за некалькі дзён трохі дапамаглі «рублём».

— Кожны можа далучыцца па дамове дарэння, падарыць нам нейкую суму грошай — ад 5 рублёў да 145 рублёў, там максімальная сума такая па законе, калі я не памыляюся. За гэтыя два дні мы сабралі 650 рублёў, гэта 5% ад штрафу. Яшчэ вельмі шмат трэба сабраць.

Журналіст упэўнены, што штраф не паўплываў на працу рэдакцыі, якая штодня на сваёй старонцы друкуе актуальную інфармацыю пра жыццё горада па-беларуску. 

«Беларускае Радыё Рацыя»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: