Аляўціну Корчык пакаралі двумя гадамі «хатняй хіміі» за абразу Ярмошынай

Пісьменніцу Аляўціну Корчык асудзілі за абразу Лідзіі Ярмошынай і прызначылі пакаранне — два гады «хатняй хіміі». 
Аляўціна Корчык. Фота з сацыяльных сетак.

Аляўціна Корчык. Фота з сацыяльных сетак.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 15 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да дваццаціпяцігадовай Аляўціны Корчык, якую вінавацяць па арт. 369 Крымінальнага кодэкса («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Аляўціна Корчык скончыла журфак БДУ, працуе тэхнічнай пісьменніцай і капірайтарам.

Паводле матэрыялащ следства, жанчына, пра якую вядома, што яна знаходзілася ў ІЧУ з 19 студзеня 22 студзеня, «30 кастрычніка, маючы намер зняважыць прадстаўніка ўлады, з мэтай прыніжэння гонару і годнасці, звязанай з электаральнай кампаніяй і кіруючыся нізкімі памкненнямі, у тэлеграм-канале пакінула каментар наступнага зместу: "Большай ш…й чым Ярмошына, усё роўна нікому не стаць"».

Справу разглядала суддзя Лідзія Целіца. Дзяржабвінаваўца — пракурор Яўген Серакоў.

Учора пракурор на судовым пасяджэнні запрасіў для Аляўціны абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.

Суддзя пагадзіўся з дзяржабвінавачаннем і пастанавіў пакараць яе двумя гадамі «хатняй хіміі».

spring96.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: