Амаль 1700 выпадкаў заражэння COVID-19 за суткі

За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1689 пацыентаў з COVID-19. Учора было 1572 пацыента за суткі. Усяго з пачатку эпідэміі зарэгістраваныя 139908 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.


За суткі выпісаныя 1608 пацыентаў. Усяго з пачатку пандэміі ачунялі 117195 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, перадае TUT.BY.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1174 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 27556 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3306693 тэсты.

Як заявіў кандыдат медыцынскіх навук, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА Юрый Горбіч, Беларусь падыходзіць да піка захворвання другой хвалі каронавіруса. Ён таксама паведаміў, што «мы набліжаемся да мяжы прапускной здольнасці стацыянарных арганізацый сістэмы аховы здароўя».

Колькасць тых, хто захварэў у другую хвалю ў Беларусі больш, чым вясной.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: