Амаль 52 тысяч беларусаў атрымалі від на жыхарства ў ЕС

У 2017 годзе 51 841 грамадзянін Беларусі атрымалі від на жыхарства ў краінах Еўрапейскага саюза.

Крыніца фота: Wikimedia

Пра гэта сведчаць дадзеныя Еўрастата. Больш за ўсё беларусаў перасялілася ў Польшчу (42 756), Літву (2 874), Чэхію (1 212), Германію (1 050), Вялікабрытанію (621), Латвію (484), Швецыю (316) і Галандыю (213).

Па працы від на жыхарства ў ЕС атрымалі 26 583 беларуса, у тым ліку 22 192 чалавекі ў Польшчы.

Па сямейных абставінах у ЕС від на жыхарства выдалі 2994 грамадзянам Беларусі, больш за ўсё ў Германіі — 642.

1968 чалавек атрымалі від на жыхарства ў ЕС па прычыне вучобы, з іх 953 — у Польшчы.

Паводле telegraf.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: