АМАП затрымаў адвакатаў, якіх пазбавілі ліцэнзіі. Іх забралі ў РУУС, потым прымушалі дыхаць у трубку

Здарэнне адбылося 26 сакавіка на вуліцы Чырвонай у Мінску, дзе знаходзіцца некалькі юрыдычных кансультацый. Удзельнікі гісторыі адмаўляюцца каментаваць падзеі вечара ад свайго імя, але вось што вядома ў агульных рысах, распавядае «Наша Ніва».

Ілюстрацыйны здымак. Фота Белнавіны

Ілюстрацыйны здымак. Фота Белнавіны

У юрыдычнай кансультацыі сабраліся два дзясяткі адвакатаў, каб развітацца з пазбаўленымі ліцэнзіі калегамі. Літаральна праз паўгадзіны ад пачатку ў будынак прыехаў АМАП і папрасіў усіх на выхад. Адвакатаў прывезлі ў РУУС, а пасля — на вуліцу Перадавую, дзе знаходзіцца медыцынская экспертыза гарадскога наркалагічнага дыспансера.

Пасля чаго на тых, хто быў выпіўшым, склалі пратаколы па артыкуле 19.3 КаАП («Распіццё алкагольных напояў на працоўным месцы») і адпусцілі. Тых, хто не выпіваў, адпусцілі без пратакола.

Самі адвакаты лічаць, што такі хуткі прыезд міліцыі можа азначаць, што офісы адвакацкіх кансультацый цяпер праслухоўваюцца ў рэжыме рэальнага часу.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: