Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

АМАП зладзіў аблавы на геяў у Мінску

ЛГБТ-актывісты паведамляюць пра затрыманні на гей-вечарынках у ноч з 20 на 21 кастрычніка.
«Каманда з 10-15 чалавек АМАПу ў чорных масках са зброяй, некалькі чалавек у цывільным з раздзелу наркагандлю і АБЭЗ зайшлі ў клуб «Бурлеск», дзе праходзіла закрытая ЛГБТ-вечарына. Клуб зачынілі для наведвальнікаў і пачалі ўсіх выганяць, — пішуць у сацсетках відавочцы. — А паловы на другую ночы той жа склад прыехаў у клуб «Каста Дзіва», папулярны сярод ЛГБТ. Уваход не зачынялі, цалкам праверылі бар і пачалі перапісваць наведнікаў. Некалькі чалавек павезлі ў невядомым напрамку, хутчэй за ўсё ў РУУС».

Акрамя таго, паведамляецца, што ў Беларусі заблакаваны доступ да некаторых папулярных сярод геяў сайтаў.

Паводле naviny.by

Каментаваць