АМАПаўцам раскажыце! БПЦ прапанавала замацаваць у Канстытуцыі «духоўнае развіццё асобы»

Беларуская Праваслаўная Царква даслала свае прапановы ў Канстытуцыю. Пра іх распавёў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы экзарх усе Беларусі.


Па яго словах, прапановы больш тычацца сацыяльнай сферы, у прыватнасці, статусу шлюбу, перадае REFORM.by.

«Гэта і замацаванне ў Канстытуцыі паняцця аб шлюбе з улікам хрысціянскай традыцыі, традыцыі беларускага народа. Гэта і замацаванне пэўных сацыяльных пытанняў, якія павінны быць пазначаныя: клопат аб падрастаючым пакаленні, аб людзях нямоглых, пажылых», — сказаў ён.

Акрамя таго, царква ўнесла прапановы па патрыятычнаму выхаванню моладзі і выхаванню ў традыцыях беларускага народа. Мітрапаліт заклапочаны духоўным фармаваннем моладзі.

«Калі яны будуць падтрыманыя, то адпаведным пунктам, які будзе дазваляць і нават рэкамендаваць правядзенне курсаў, якія спрыяюць менавіта духоўнаму развіццю асобы на традыцыях беларускага народа», — сказаў ён.

Трэба адзначыць, што Мінадукацыі ўжо запусціла апытанне аб увядзенні ў школьную праграму «асноў праваслаўнай культуры» замест астраноміі.

Таксама мітрапаліт гаварыў аб пакаянні. «Не толькі царква, а кожны чалавек павінен клапаціцца аб тым, каб былі згода і мір у нашым грамадстве. Думаецца, што аналіз мінулага года і выпраўленне памылак, пакаянне ў тых няправільных дзеяннях, якія былі, з загладжваннем добрымі справамі — гэта асноўны ўнёсак», — сказаў ён.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: