«Амапаўцы білі — і смяяліся». Колькі беларусаў сышлі ў стачку 1 снежня?

Такія выпадкі зафіксаваныя ў Салігорску, Гродне і Віцебску.

Падтрымаў патрабаванні стачкама і ўступіў у стачку электраслесар «Беларуськалія» Павел Жых, паведамляе «Стачкам «Беларуськалія».

Таксама далучыўся да страйку аператар ААТ «Віцебскія дываны» Вячаслаў Цяліцын. 

«Галоўная прычына, чаму я адважыўся на такі крок, — гвалт над беларусамі пасля выбараў. Я і сам з ім сутыкнуўся — 11 жніўня я выйшаў у горад з бел-чырвона-белай стужачкай на руцэ, мяне затрымалі, кінулі ў бус, а там ужо амапаўцы здзекаваліся, як хацелі. Білі — і смяяліся!» — распавёў ён.

Такім чынам, за сёння да агульнанацыянальнай стачкі далучыліся пять беларусаў. Пра папярэднія выпадкі мы пісалі тут і тут.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: