Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Аматараў «Крамбамбулі» знайшлі ў пастарунку, іх чакае суд

На канцэрце «Крамбамбулі» 5 жніўня двое хлопцаў разгарнулі бела-чырвона-белы сцяг. Пасля канцэрту сябры хлопцаў паведамілі праваабаронцу Валянціну Стэфановічу, што Іван Лісавец і Зміцер Навуменка не вярнуліся дадому.

Праваабаронца даведаўся, што хлопцаў затрымала міліцыя і ноч яны правялі ў РУУС Заводскага раёна г. Мінска. На іх склалі пратаколы па арт. 17.1 КаАП – “Дробнае хуліганства”. Сёння іх этапавалі ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, а 7 жніўня адміністрацыйныя справы супраць хлопцаў разгледзіць суд Заводскага раёна г. Мінска.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначае:

“Нажаль, гэта штодзённая абыдзеннасць у Беларусі: людзі пайшлі на канцэрт, узнялі гістарычны сцяг і апынуліся ў пастарунку. Хутчэй за ўсё, у пратаколах будзе пазначана, што яны лаяліся, махалі рукамі, на патрабаванні міліцыянераў не звярталі ўвагі.

На мове праваабаронцаў гэтая сітуацыя гучыць, як “сістэматычныя парушэнні правоў чалавека ў краіне”, — падкрэслівае Стэфановіч.

spring96.org


Каментаваць