Амбасада ЗША раіць суайчыннікам, якія знаходзяцца ў Беларусі, пазбягаць масавых акцый

Амбасада ЗША ў Беларусі на сваім афіцыйным сайце размясціла рэкамендацыі тым сваім суайчыннікам, хто знаходзіцца ў гэтыя дні ў нашай краіне. Яна просіць суграмадзян пазбягаць месцы масавых акцый, а таксама мець трохдзённы запас вады, прадуктаў, лекаў і наяўных.
Амбасада нагадвае, што ў гэтыя выходныя мінае тэрмін ультыматума, высунутага Святланай Ціханоўскай. У сувязі з гэтым пасольства рэкамендуе амерыканцам, якія знаходзяцца ў Беларусі:

пазбягаць месцы масавых сходаў і мітынгаў;
сачыць за навінамі;
сачыць за тым, што адбываецца вакол;
зрабіць як мінімум трохдзённы запас ежы, вады, лекаў, грошай і іншых прадметаў першай неабходнасці на выпадак надзвычайных сітуацый;
заўсёды мець пры сабе пасведчанне асобы, уключаючы пашпарт ЗША з дзеючай беларускай візай або дзеючы штамп аб бязвізавым ўездзе.

Амбасада просіць грамадзян ЗША праяўляць у гэтыя дні павышаную дасведчанасць і пільнасць. А таксама нагадвае пра факты, калі праваахоўныя органы затрымлівалі за парушэнне беларускага заканадаўства не толькі ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў, але і мінакоў.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: