Амбасада ЗША заклікала вызваліць журналіста Андрэя Аляксандрава

14 студзеня Павераны ў справах ЗША Джэфры Джук правёў папярэднюю сустрэчу з намеснiкам Мiнiстра замежных спраў Беларусi Сяргеем Алейнiкам.

Андрэй Аляксандраў

Спадар Алейнiк нядаўна быў прызначаны адказным за стасункi са Злучанымi Штатамi з боку МЗС. Падчас размовы бакi амберкавалi бягучы стан двухбаковых адносiн i занепакоенасць ЗША ў дачыненнi да сiтуацыi з правамi чалавека ў Беларусi. У прыватнасцi, Павераны Джук падкрэслiў неабходнасць вызвалення былога намеснIка дырэктара агенцтва БелаПАН Андрэя Аляксандрава i ўсix астатнiх палiтычных вязняў, паколькi гэта пытанне мае крытычна важнае значэнне для будачага двухбаковых адносiн Беларусi i ЗША, паведамляецца на сайце амбасады ЗША ў Беларусі.

Нагадаем, журналіст Андрэй Аляксандраў быў затрыманы ў аўторак, 12 студзеня, разам са сваёй дзяўчынай Ірынай Злобінай. У адносінах на іх узбуджана крымінальная справа па падазрэнні ў фінансаванні пратэстаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: