Амбасадары краін ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША і Японіі ўсклалі кветкі да месца гібелі пратэстоўца

«Мы прыйшлі сюды, каб выказаць салідарнасць з ахвярамі гвалту ў розных гарадах вашай краіны», — адзначыў  кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Фота: Тут.бай


Акрэдытаваныя ў Беларусі дыпламаты краін Еўрасаюза, Вялікабрытаніі, ЗША і Японіі 13 жніўня ўсклалі кветкі да месца гібелі ўдзельніка пратэстаў у Мінску — каля станцыі метро “Пушкінская”.

Амбасадараў віталі людзі, якія сабраліся, — каля тысячы чалавек. Яны апладзіравалі і крычалі “Спасибо!”, “Дзякуй!”, “Жыве Беларусь!”.

Падчас размовы з журналістамі пасля ўскладання кветак кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Дзірк Шубель заявіў: “Мы смуткуем па тых ахвярах, якія ўжо мелі месца, і прыйшлі сюды, каб выказаць салідарнасць з ахвярамі гвалту ў розных гарадах вашай краіны. Мы заклікаем улады дазволіць людзям рэалізоўваць сваё права на мірны пратэст і заклікаем да вызвалення ўсіх, хто быў незаконна затрыманы”.

Дзік Шубель таксама паведаміў, што заўтра адбудзецца пазачарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза, на якім будзе прынятае рашэнне па Беларусі.



 

Фота: Тут.бай

Паводле www.racyja.com, belapan.by




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: