Амерыканская кампанія забараніла беларусам слухаць іх музыку

Амерыканскі сэрвіс TuneCore — адна з самых папулярных платформаў для продажу музыкі, забараніў беларусам купляць трэкі ў некаторых крамах. Пра гэта паведамляе dev.by. Афіцыйная прычына — санкцыі, якія ЗША ўвяла ў дачыненні да Беларусі.
Забарона TuneCore закранула такія інтэрнэт-крамы, як Yandex.Музыка, Deezer, Google Play. Цяпер яны не могуць прадаваць музыку на тэрыторыі Беларусі — тую, якая праходзіць праз іх. Але не ўсё: альбомы, якія былі загружаны раней за 2016 год, яшчэ даступныя, пазней — ужо не. Іншыя краіны бяда абмінула: напрыклад, у Расіі, Украіне і гэтак далей жадаючыя ўсё яшчэ могуць набыць трэкі беларускіх выканаўцаў.

Прадстаўнікі TuneCore ня дзеляцца падрабязнасцямі. Яны захоўваюць у таямніцы, калі менавіта ўвялі забарону, і «старанна абыходзяць пытанне бокам». Праліла святло на праблему Яндекс.Музыка: адтуль прыйшла інфармацыя, што ў Беларусі кантэнт заблакаваны ў сувязі з санкцыямі.

Што за санкцыі?


Іх увёў Джордж Буш 16 чэрвеня 2006 года — у дачыненні да Лукашэнкі, беларускіх чыноўнікаў і членаў іх сем'яў, а таксама дзевяці прадпрыемстваў — напрыклад, «Гродна Хімвалакно» і «Белнафтахіма». Нагода: выбары прэзідэнта, якія ў ЗША і ЕС палічылі, мякка кажучы, недэмакратычнымі. Так, для часткі беларускай верхавіны замарозілі рахункі ў банках, абмежавалі ўезд на тэрыторыю Амерыкі. З 2015 года санкцыі змякчылі, але яны па-ранейшаму ёсць.


Паводле kyky.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: