Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю ў абарону Кірыла Казачака

Міжнародная арганізацыя Amnesty International распаўсюдзіла тэрміновы зварот з чарговым заклікам да прэзідэнта Лукашэнкі спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Кірыл Казачак быў асуджаны да смяротнага пакарання Гомельскім абласным судом 28 снежня 2016 года. Гэта быў чацвёрты смяротны прысуд вынесены ў Беларусі за 2016 годзе.

"Беларусь асудзіла чатырох чалавек да смерці ў 2016 годзе і выканала па меншай меры чатыры растрэлы. Гэта быў год, які стаў сведкам шакавальных змяненняў адносна 2015 года, у якім растрэлы не мелі месца, што прымусіла многіх спадзявацца, што мараторый на смяротнае пакаранне можа быць уведзены", — адзначаецца ў звароце.

Міжнародная арганізацыя яшчэ раз падкрэслівае, што Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе і Цэнтральнай Азіі, якая працягвае ўжываць смяротнае пакараньне. Amnesty International выступае супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння як парушэння права на жыццё, як і абвешчана ва Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Гэта незваротнае, жорсткае, бесчалавечнае і прыніжальная для годнасці пакаранне.

І прапануе напісаць неадкладна на беларускай, рускай або сваёй роднай мове:

- Прэзідэнту Лукашэнку, настойліва заклікаючы спыніць любыя запланаваныя пакаранні і неадкладна замяніць смяротны прысуд Кірылу Казачаку і ўсім асуджаным на смерць у Беларусі;

- Заклікаць прэзідэнта Лукашэнку ўвесці неадкладны мараторый на прывядзенне прысудаў у выкананне з мэтай адмены смяротнага пакарання;

- Звяртаючы ўвагу на той факт, што, у той час як мы не маем на мэце памяншэнне сур'ёзнасці злачынства, даследаванні паказваюць, што смяротнае пакаранне не стрымлівае злачынствы ў большай ступені, чым іншыя віды пазбаўлення волі, і з'яўляецца найвышэйшай формай адмаўлення правоў чалавека.

Акрамя таго, Amnesty International прапануе паглядзець відэа кампаніі і падпісаць петыцыю, якая заклікае Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на выкананне ўсіх смяротных прысудаў і далучыцца да рэгіянальнай і глабальнай тэндэнцыі за адмену смяротнага пакарання.


spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: