Amnesty International: Беларускія ўлады павінны спыніць рэпрэсіі

14 ліпеня ў каля 40 розных грамадскіх арганізацый прайшлі ператрусы, цяпер жа ўлады абвясцілі аб іх ліквідацыі.
Беларускія ўлады павінны спыніць рэпрэсіі супраць грамадскіх арганізацый і грамадзянскай супольнасці, заявіла дырэктар Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразерс:

«Пасля масавых арыштаў праваабаронцаў і актывістаў у пачатку мінулага тыдня ўлады цяпер ліквідуюць дзясяткі крытычна важных для грамадзянскай супольнасці арганізацый, цалкам ігнаруючы свае абавязацельствы ў галіне правоў чалавека ў адпаведнасці з міжнародным правам».

Яна лічыць, што ўлады Беларусі павінны спыніць рэпрэсіі і дазволіць грамадскім арганізацыям вярнуцца да сваёй дзейнасці. І заклікала да «рашучага міжнароднага адказу», каб беларускія ўлады спынілі рэпрэсіі і вызвалілі затрыманых актывістаў грамадзянскай супольнасці.

14 ліпеня ля больш за 40 розных грамадскіх арганізацый прайшлі ператрусы, цяпер жа ўлады абвясцілі аб іх ліквідацыі. У іх ліку — дабрачынныя, экалагічныя, праваабарончыя і культурныя фонды.

Раней амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр пракаментавала ліквідацыю больш за 40 грамадскіх структур:

«Рэжым не можа змірыцца з БАЖ, ПЭН-цэнтрам і іншымі ўплывовымі НДА, якія займаюцца інвалідамі, мастацтвам, СМІ, правамі чалавека і шмат чым іншым. Замест таго, каб прызнаць сваю ўласную ролю ў стварэнні крызісу ў Беларусі, яны імкнуцца абвінаваціць іншых».


euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: