​​​Amnesty International: Блакаванне TUT.by — гэта нахабная атака на свабоду слова

У адказ на паведамленні аб тым, што адно з вядучых незалежных інтэрнэт-СМІ Беларусі TUT.by было заблакавана сёння Міністэрствам інфармацыі краіны, старшая кіраўніца кампаній «Amnesty International« па Беларусі Аіша Джанг выступіла з заявай.

«Гэта баязлівы крок з боку ўрада, які баіцца праўды і звяртаецца да жорсткасці для падаўлення правоў чалавека. Улады павінны спыніць свае рэпрэсіі супраць незалежных галасоў і неадкладна адмяніць блакаванне TUT.by».

«Блакаванне TUT.by уяўляе сабой поўнамаштабны замах на права на свабоду выказвання меркаванняў і свабоду прэсы ў Беларусі і наносіць цяжкі ўдар па доступе жыхароў краіны да незалежных крыніц інфармацыі. Маштабы гэтай атакі нельга недаацэньваць, паколькі каля паловы беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў звярталіся да TUT.by за навінамі і іншымі сервісамі, — дадала яна. — Беларускія ўлады ў сваёй неабдуманай рашучасці абмежаваць іншадумства і заткнуць рот усім крытыкам урада заблакавалі самы важны інтэрнэт-рэсурс краіны, парушыўшы свае абавязацельствы паводле міжнароднага права ў галіне правоў чалавека».

18 мая Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да TUT.by пад падставай «шматлікіх фактаў парушэння закона аб СМІ», у прыватнасці, за публікацыю матэрыялаў фонду BYSOL — незарэгістраванай ініцыятывы па зборы сродкаў у падтрымку ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі. Беларускае заканадаўства забараняе СМІ распаўсюджваць матэрыялы ад імя незарэгістраваных арганізацый.

Адначасова супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў правялі ператрусы і допыты ў офісах і дамах рэдактараў TUT.by, у тым ліку галоўнай рэдактаркі Марыны Золатавай. Улады абвясцілі аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры»).

1 кастрычніка 2020 года ў TUT.by была адкліканая ліцэнзія сродка масавай інфармацыі пасля асвятлення мірных пратэстаў, якія ўспыхнулі па ўсёй краіне ў жніўні. У сакавіку 2021 карэспандэнтка TUT.by Кацярына Барысевіч была прысуджаная да шасці месяцаў пазбаўлення волі паводле сфабрыкаваных абвінавачанняў за раскрыццё падробкі афіцыйнымі асобамі звестак аб забойстве мірнага дэманстранта Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 года.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: