Amnesty International заклікае Беларусь не расстрэльваць Віктара Сергеля

Amnesty International распачала тэрміновую акцыю ў падтрымку Віктара Сергеля. 31 студзеня яго апеляцыйная скарга была адхіленая Вярхоўным судом. Цяпер ён можа быць расстраляны ў любы момант.

Віктар Сергель/ Фота: TUT.by

“Сергель можа звярнуцца да прэзідэнта Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні, але гэта вельмі малаверагодна”, — адзначае Amnesty International, заклікаючы актывістаў па ўсім свеце пісаць у Камісію па памілаванні пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

“Віктар Сергель быў асуджаны за жахлівае злачынства, але ніводная дзяржава не павінна звяртацца да смяротнага пакарання, незалежна ад таго, якое злачынства было здзейсненае. Смяротнае пакаранне — гэта самае жорсткае, бесчалавечнае і зневажальнае годнасць пакаранне, і сёння яму няма месца ні ў адной крымінальна-прававой сістэме”, — гаворыцца ў лісце Amnesty International.

25 кастрычніка 2019 года Брэсцкі абласны суд прызнаў Віктара Сергеля вінаватым у забойстве васьмімесячнай дзяўчынкі і прысудзіў яго да расстрэлу. Маці дзіцяці Наталля Колб была асуджаная да 25 гадоў пазбаўлення волі, паколькі смяротнае пакаранне не прымяняецца ў адносінах да жанчын.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: