Amnesty International заклікае неадкладна вызваліць вязня сумлення Дзмітрыя Паліенку

Amnesty International заклікае неадкладна і безумоўна вызваліць вязня сумлення Дзмітрыя Паліенку. Ён быў затрыманы 27 ліпеня ў аддзяленні міліцыі ў Менску менш чым праз 48 гадзін пасля таго, як адбыў 17 дзён неабгрунтаванага 45-дзённага «адміністрацыйнага арышту».
«Адміністрацыйны пераслед, у тым ліку «адміністрацыйны арышт» Дзмітрыя Паліенкі з'яўляюцца формай пераследу актывіста – аднаго з многіх, хто зведаў абуральныя парушэнні правоў чалавека напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у рэспубліцы.

Новыя санкцыі ў дачыненні да Паліенкі — гэта працяг палітыкі прыгнёту актывіста, з якімі ён неаднаразова сутыкаўся выключна за рэалізацыю сваіх правоў чалавека, — пішуць прадстаўнікі Amnesty International. — Беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць Змітра Паліенку і ўсіх тых, хто падвергнуўся пераследам у рамках эскалацыі палітыкі падаўлення правоў чалавека ў Беларусі.

Улады павінны забяспечыць поўнае захаванне правоў на свабоду мірных сходаў і выказвання меркаванняў у адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі ў галіне правоў чалавека.
»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: