Amnesty International заступілася за зняволеных у бабруйскай калоніі

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала начальства папраўчай установы абараніць правы асуджаных за наркотыкі Эміля Астроўкі і Васіля Саўчанкі.
photo-komkur.info

photo-komkur.info

У 2018 годзе Эміль Астроўка і Васіль Саўчанка былі прысуджаныя да турэмнага зняволення за дробныя правапарушэнні, звязаныя з наркотыкамі, лічаць у Amnesty International.

На момант арышту кожнаму было па 17 гадоў, аднак непаўналетнім далі вялікі тэрмін — 10 гадоў калоніі. Напрыклад, 17-гадоваму Уладзіславу Казакевічу пасля забойства ў гандлёвым цэнтры «Еўропа» ў Мінску далі першапачаткова ўсяго толькі на 5 гадоў больш.

Вядома, што Эміль Астроўка знайшоў у сетцы Інтэрнэт аб'яву аб найманні на працу, у якой прапаноўвалася легальная праца па распаўсюдзе незабароненых заканадаўствам курыльных сумесяў. Пазней аказалася, што пад выглядам легальных курыльных сумесяў распаўсюджваўся небяспечны псіхатроп.

Як паведамляе Amnesty International, справы Астроўкі і Саўчанкі паказваюць на праблему жорсткіх прысудаў у Беларусі для маладых людзей да 29 гадоў. Па дадзеных арганізацыі, за апошнія некалькі гадоў каля 15 тысяч дзяцей і маладых людзей былі прысуджаныя да гэтак жа доўгіх тэрмінаў пакарання за дробныя правапарушэнні, звязаныя з наркотыкамі.

У некаторых выпадках арыштаваныя не рабілі ніякіх злачынстваў і былі абвінавачаныя ў тым, што не супрацоўнічаюць з уладамі, якія спрабуюць выкарыстоўваць іх для абвінавачвання іншых.

«Падазраваныя сутыкаюцца з незлічонымі парушэннямі правоў чалавека ў ходзе расследавання і судовага разбору. Пасля вынясення прысуду яны ўтрымліваюцца ў жудасных умовах у парушэнне міжнародных стандартаў. У дачыненні да тых, хто адбывае пакаранне ў сувязі з асуджэннем за наркотыкі, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выступае за ўмовы ўтрымання ў турме, настолькі жудасныя, што, паводле яго слоў, зняволеныя «будуць маліцца за смерць», — гаворыцца ў паведамленні Amnesty International.

Праваабаронцы паведамілі, што Эміль Астроўка пакутуе хранічнай бранхіяльнай астмай. Тым не менш, лекі, якія ён павінен заўсёды мець пры сабе, захоўваюцца асобна, што падвяргае яго здароўе сур'ёзнай рызыцы. У бабруйскай калоніі таксама не праводзяцца рэгулярныя медыцынскія агляды, якія неабходныя Астроўку.

Абутак і адзенне, якія прадстаўляюцца калоніяй Саўчанку і Астроўку, занадта малыя і не адпавядаюць сезону, часта бываюць вільготнымі. Знаходзячыся пад вартай, школьнікі не мелі магчымасці здаць выпускныя экзамены за 11 клас і атрымаць атэстат аб заканчэнні школы. У перыяд знаходжання пад вартай яшчэ ў СІЗА №1 у Мінску Эміль АстроўкА здзейсніў спробу суіцыду (СІЗА № 1, Мінск).

«Астраўку і Саўчанку ў калоніі прымушаюць працаваць доўгія гадзіны, выконваючы цяжкую працу, выкананую ўручную, без належнага адпачынку і ахоўнага рыштунку. Нізкая якасць і неадэкватныя забеспячэнне ежай прывялі да таго, што яны абодва страцілі значную вагу. Акрамя таго, як мы разумеем, яны падвяргаюцца дыскрымінацыі і жорсткаму абыходжанню з боку ўладаў калоніі», — гаворыцца ў заяве.

Amnesty International заклікалі беларусаў слаць лісты начальніку бабруйскай калоніі Сяргею Маслюкову з заклікам захоўваць і забяспечваць правы чалавека.

mspring.online

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: