Амрыева вывезлі з Беларусі ў Расію. Адвакаты яго згубілі

Па словах адвакатаў, іх адмыслова заблытваюць вялікай колькасцю машын. Міліцыя спыняе машыны з журналістамі. Абаронцы мяркуюць, што Амрыева хочуць пакінуць без юрыдычнай дапамогі пры выдачы Расіі.
Фота: Камітэт па прадухіленні катаванняў

Фота: Камітэт па прадухіленні катаванняў

Чэмпіёна свету па ММА Мурада Амрыева, затрыманага раней у беларускім Добрушы, вывезлі з РАУС і павезлі ў невядомым кірунку, піша novayagazeta.ru.

Машыны спрабуюць пераследваць журналісты і адвакаты. Як распавёў «Новай газеце» адвакат Амрыева Пётр Заікін, ад РАУС выехалі дзве калоны па тры машыны, адна з якіх «была падманкай».

«Адна калона рухаецца да мяжы, мы яе абагналі. Другую калону мы не бачым, можа, яна пайшла далёка наперад», — дадаў ён.

Супрацоўнікі міліцыі ня дазволілі Амрыеву напісаць хадайніцтва аб прытулку.

Раней «Новай газеце» стала вядома, што ўлады Беларусі вырашылі неадкладна выслаць Мурада Амрыева. Усім ўпаўнаважаным міністэрствам Беларусі дадзена ўказанне тэрмінова падрыхтаваць і неадкладна правесці высылку Мурада Амрыева. Гэта значыць — дакументальна аформіць і перадаць яго на нулявым кіламетры расійска-беларускай мяжы прадстаўнікам Расіі.

Амрыева затрымалі беларускія пагранічнікі ў ноч на 8 чэрвеня. У аўторак, 6 чэрвеня, ён пакінуў будынак бранскай пракуратуры і з'ехаў з горада. Ён і ягоны адвакат асцерагаліся, што спартсмена захопяць сілай чачэнскія сілавікі прама на выхадзе з будынка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ник
  • 2017-06-08 21:45:55
Беспредел полный!! Что творится в этом мире!

Больш цікавага на «Новым Часе»: